13.04.2019 / 16:14

Арамнаў вярнуўся і адразу заваяваў срэбра! 5

Алімпійскі чэмпіён Пекіна-2008 годна вярнуўся на п'едэстал. Андрэй Арамнаў завяршыў кар'еру ў 2016 годзе і заняўся трэнерствам, вярнуўся на памост пры канцы мінулага года, а наогул медалі заваёўваў у 2014-м.

І вось на чэмпіянаце Еўропы па цяжкай атлетыцы ў дваебор'і, што праходзіць у Батумі, ён выйграў срэбра!

Андрэй паказаў вынік 411 кг (рывок+штуршок). Лепш за яго выступіў толькі чэмпіён свету Сімон Марцірасян. 

Арамнаў раней казаў, што яго задача — Алімпіяда-2020 ў Токіа. Ліцэнзію на яе ён ужо мае.

NN.by

3
Serg / Адказаць
13.04.2019 / 16:56
Малайчина!
29
Матёрый / Адказаць
13.04.2019 / 17:01
Когда на пол шестого. Силы прибовляются.
7
Павел Ас / Адказаць
13.04.2019 / 21:20
А не бухаў бы, стаў бы легендай як Мядведзяў. Я не іранізірую, проста шкада што такі ТАЛЕНТ не раскрыўся на ўсю сваю моц.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру