13.04.2019 / 17:27

У Гомелі на алею каля ўніверсітэта ўсталёўваюць самалёт ФОТАФАКТ 2

Шматтонную машыну прывезлі з месца захоўвання ў разабраным выглядзе, крылы да корпуса самалёта прымацавалі ўжо на Рэчыцкім праспекце, піша гарадскі часопіс «Белка».

Сапраўдная баявая машына стане адным з элементаў памятнага знака, які адкрыюць да Дня Перамогі перад галоўным корпусам тэхнічнага ўніверсітэта імя канструктара Паўла Сухога. Алею стылізуюць пад узлётную паласу аэрадрома.

Су-24М у Гомель даставілі з Баранавіцкага 558-га авіярамонтнага завода. Машына захоўвалася ў Гомельскім філіяле Універсітэта грамадзянскай абароны.

3
Ёпрст / Адказаць
13.04.2019 / 19:01
Усё гэта з мінулых стагодзяў, з часоў войн! Розныя гарматы, танкі, баявыя самалёты для 21-га стагоддзя гульні неандэртальцаў. А дзе выявы дасягненняў навукі і тых, хто зрабіў гэта для чалавецтва? 
0
Дзядзька / Адказаць
14.04.2019 / 17:21
Паусюль у сьвеце квітнее мастацтва і розум, а тут расейская ваеншчына і дедываевацелі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру