13.04.2019 / 18:51

Расія пакуль што не мяняла ўмовы крэдытавання будаўніцтва БелАЭС 5

Расія пакуль што не мяняла ўмоў крэдытавання будаўніцтва БелАЭС у адказ на запыт афіцыйнага Мінска аб працягу тэрміну крэдыту і зніжэнні стаўкі. Пра гэта паведаміў журналістам расійскі першы віцэ-прэм'ер, міністр фінансаў Антон Сілуанаў, піша ТАСС.

«Яны казалі знізіць стаўку і тэрмін падоўжыць. Але ў нас не было нейкіх іншых рашэнняў, чым прынятыя раней», — сказаў Сілуанаў.

Як паведамляў раней міністр энергетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч, Беларусь і Расія абмяркоўваюць пытанне аб падаўжэнні тэрміну крэдыту Расіі на будаўніцтва БелАЭС з 25 да 35 гадоў і зніжэнні стаўкі.

Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што пасля перамоваў у Сочы 21 верасня з Уладзімірам Пуціным, Мінск прапануе Маскве разгледзець пытанне аб падаўжэнні тэрміну вяртання крэдыту на будаўніцтва БелАЭС і зніжэнні працэнтнай стаўкі па ім.

0
Ales' / Адказаць
13.04.2019 / 21:58
І не трэба мяняць - бачыў шклоўскі што падпісваў.
0
Карсынскi / Адказаць
14.04.2019 / 08:27
"Гаспадар лiпавы". Яно нам патрэбна было? Гэта план пуцiна энэргетычна прывязаць краiны Усх. Европы i Балтыi. Усе адказалiсь купляць электраэнергiю, у Калiненградзе замарозiлi будоулю АЭС, а нас у кабалу зацягваюць.Няхай выплачвае з рахункау сваiх, сваей сям'i.
0
Звыклы беларус / Адказаць
14.04.2019 / 08:45
па плану расейскаму усё идзе - АЭС не працуе (а павинна ужо трэци год як працаваць!), Беларусау у НАДЦАЦИ миьярдную  расейскую ДАУГАВУЮ ЯМУ усё глыбей закопваюць! Дзе пракуратура - чаму пра невыкананне и зрыу планау запуску з Росатамэнрга грошыки не запатрабаваць?! Мы багатыя, каб расейцам " жыдоуския працэнты " за ништо плациць ?! А ПЕРАСИДЗЕНТУ тольки и турботы, каб ЦЁЛКИ ПАДМЫТЫЯ и ПЕРАТРАХИВАЦЬ рэгулярна!?
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру