13.04.2019 / 22:20

Апублікавана ВІДЭА першага палёту самага вялікага самалёта ў свеце 6

Заснаваная ў 2011 годзе Stratolaunch Systems правяла першы палёт самага вялікага ў свеце самалёта-носьбіта Stratolaunch.

На кадрах бачна, як самалёт ляціць у бок ветракоў у суправаджэнні іншага апарата.

У Stratolaunch два фюзеляжы, ён важыць 226 т, размах яго крылаў складае 117,3 м, для параўнання: у савецкага транспартніка Ан-225 «Мрія» — 88 м. Гэты самалёт прызначаны для вываду ракет і спадарожнікаў на арбіту з вышыні больш за 9 тыс. м.

Будаўніцтва Stratolaunch завяршылі ў чэрвені 2017-га. Тады ж гендырэктар Stratolaunch Systems Жан Флойд заявіў, што ў хуткім часе пачнуцца наземныя і лётныя выпрабаванні.

Запуск спадарожнікаў з дапамогай самалёта-носьбіта можа быць таннейшы, чым пры выкарыстанні традыцыйных ракет. Так, Stratolaunch не патрэбныя стартавыя пляцоўкі, а расход паліва ў яго меншы, чым у ракеты-носьбіта. Пры гэтым на запуск самалёта не так моцна ўплываюць умовы надвор'я — паветранае судна можа абляцець шторм.

29
0.5 / Адказаць
14.04.2019 / 06:42
Хлипкий планер какой то. Если вдруг сорвётся в штопор, оторвутся его фюзеляжи и полетят куда который.  Конечно, для фигур высшего пилотажа этот самолёт не предназначен, но в небе бывает разное. И с чисто крестянской точки зрения, поперечина не помешает.))) Вот например. у фоккера -189, американца Р-61 (черная вдова) балки были связаны горизонтальным хвостовым оперением. 
3
Zyrafa / Адказаць
14.04.2019 / 08:47
0.5, у этого самолёта карбоновый кессон в крыле мощнейший. Напоминаю, что ему на внешней подвеске ракету-носитель таскать. Да и какой штопор? Кто его туда загонит?
22
хамса / Адказаць
14.04.2019 / 09:00
навошта вялікія? лепш больш маленькіх)
зразумела гэта днямі, калі лётала.. я мала лётала ў жыцці.. толькі ў першыя гады жыцця.. і адзін раз 14 год таму.. і вось зараз.. канечне баялася) але самалёцік быў такі, што адразу стала не страшна.. Эмбраер.. адзін з самых маленькіх у Белавіа.. 76 месцаў.. такі ўтульны.. адчула сябе, як дома) і зразумела, што не люблю вялікія самалёты, а люблю маленькія) а назад ляцелі ўжо на танкалёце.. таксама Эмбраеры, але крыху большым, аздобленым Ворлд оф Танкс.. дзякуй ім - класна зрабілі.. малы быў у захапленні.. ды і мы таксама) я ж увогуле, як дзіцё)
Ан-225 «Мрія» — 88м.. так вы пра мяне марылі, Ан?) да смерці?) умрі я…)))
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру