14.04.2019 / 09:48

Каталікі і пратэстанты сёння святкуюць Вербную (Пальмовую) нядзелю 3

Вербніцу каталікі называюць яшчэ Пальмовай нядзеляй, а пратэстанты — кветканоснай нядзеляй. Украінскія ўніяты святкуюць па адным календары з праваслаўнымі, беларускія — з каталікамі.

Архіўнае фота.

Гэта свята ўстаноўленае ў памяць уваходу Ісуса Хрыста ў Ерусалім. Напярэдадні гэтага Ісус здзейсніў цуд уваскрасення Лазара. Вестка шырока разнеслася, і свет народу вітаў яго як цара пальмовымі галінкамі.

У Беларусі на гэтае свята асвячаюць вербныя галінкі — яны сімвалізуюць тыя пальмовыя, якімі сустракалі Хрыста.

Наступны тыдзень — Страсны (Вялікі), у ім — Вялікі чацвер, Вялікая пятніца, Вялікая субота. Вернікі ўспамінаюць пакуты і смерць Ісуса Хрыста і рыхтуюцца да свята Яго ўваскрашэння.

Вялікдзень рыма-католікі, грэка-католікі і пратэстанты будуць адзначаць 21 красавіка.

У той самы дзень праваслаўныя адсвяткуюць Вербніцу. А Вялікдзень сёлета прыпадае ў праваслаўных на 28 красавіка.

3
Pauliuk / Адказаць
14.04.2019 / 10:28
Каталікі і пратэстанты, паважаная рэдакцыя!
6
metsavend / Адказаць
14.04.2019 / 12:08
Да, сегодня Пальмипуудепюха. Поздравляю всех, кто отмечает сегодня праздник! 
1
Ян Севярын Бакей / Адказаць
14.04.2019 / 18:41
у гэты дзень я заўсёды думаю - Ён ведаў, які лёс яго чакае ў найбліжэйшым часе, за воклічамі "Гасанна!" Ён выдатна чуў наступнае "распні яго!".
 уваход у Ерузалем - гэта ўжо прамы і незваротны шлях на Галгофу...у мяне ніяк не атрымліваецца ўспрымаць гэты дзень як сьвята, ужо даруйце, хрысьціяне...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру