14.04.2019 / 11:09

Зяленскі патлумачыў, чаму не здаваў аналізы разам з Парашэнкам 27

Кандыдат у прэзідэнты Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што не паехаў здаваць аналізы на наркотыкі на НСК «Алімпійскі» таму, што ён нібыта атрымаў сакрэтную інфармацыю аб падрыхтоўцы там супраць яго правакацыі. Але за мяжой ён аналізы здаў бы, піша «Украінская праўда».

Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю, апублікаваным на канале Навіны Украіны ў YouTube

«Калі-небудзь, пасля ўсіх гэтых выбараў, на свет пральецца інфармацыя, як на НСК «Алімпійскі» хтосьці рыхтаваў супраць мяне правакацыю. Я туды не паехаў. Зараз я не гатовы пра гэта казаць», — заявіў Зяленскі.

«Я не хацеў ехаць на НСК па прычыне вельмі простай: я не ведаў, што там будуць рабіць з маімі аналізамі потым», — заявіў ён, дадаўшы, што гэта звязана з той сакрэтнай інфармацыяй, пра якую ён казаў.

Зяленскі здаў аналізы ў прыватнай медыцынскай клініцы.

Зяленскі выклікаў Парашэнку на дэбаты пасля першага тура выбараў, у якім заняў першае месца. Лідар галасавання прызначыў Парашэнку ўмовы: дэбаты павінны прайсці на найбуйнейшай спартыўнай арэне Украіны, іх трансляцыя павінна ісці ўжывую. Акрамя таго, удзельнікі павінны будуць здаць тэсты на алкаголь і наркотыкі.

5 красавіка Зяленскі і Парашэнка здалі аналізы. Папярэдняе даследаванне паказала, што ў іх мачы і крыві сляды наркатычных рэчываў адсутнічаюць.

7
Pcholkin / Адказаць
14.04.2019 / 10:55
сдал бы... когда-нибудь...кто-то...не готов...секретной информацией


Это называется - лепет. Примерно такой же, который звучал после известного "покушения" на председателя колхоза под Лиозно. До сих пор "секретная" информация официально не рассекречена... Хотя следственные действия тогда, по горячим следам подтвердили - комедия с самострелом.   
ЗЫ: Да, г-н Зе, ну а с WADO-м то, что? Мировой заговор?
11
Павел / Адказаць
14.04.2019 / 11:09
Зяленскі здаў аналізы ў прыватнай медыцынскай клініцы, каторая належыць ягоннаму таварышу. А гэта значыць, што веры вынікам дасьледвань ягонных аналізаў няма. Хутчэй за усё слухі пра тое, што Зяленскі ужывае (ці раней ужываў) наркатычныя рэчывы маюць пад сабой глебу.
7
Козік / Адказаць
14.04.2019 / 11:18
Украинскія журналісты знайшлі блазна ў Парыжы. Адпачывае, разважаецца..  А сёння яго і яго каманду чакаюць выбарцы і кандыдат Парашэнка на "Алімпійскім" у 14-14.
Відэа па "Съемочная группа "НОВИН УКРАЇНИ" поселилась в парижской гостинице"
Паказаць усе каментары/ 27 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру