Воблачна з праясненнямі і да 11 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 15 красавіка, паведамілі БелТА ў Белгідраметцэнтры.

Паводле сіноптыкаў, ноччу па паўночным усходзе краіны і днём месцамі пройдуць невялікія дажджы, магчымы мокры снег. Вецер чакаецца паўночна-ўсходні, ноччу слабы, днём парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 да плюс 2 градусаў. Днём слупок тэрмометра падымецца да 3-8 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе Беларусі - да плюс 11 градусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0