14.04.2019 / 12:37

Нацбанк: захоўваецца паскораны рост цэнаў на хлеб і муку, а мяса таннее пасля кан'юнктурнага шоку 1

У Беларусі захоўваецца паскораны рост цэнаў на прадукцыю, у вытворчасці якой выкарыстоўваюцца прадукты збожжаперапрацоўкі - хлеб, муку, большасць відаў круп, макароны. Пра гэта паведамляе Нацбанк. Разам з тым рэгулятар адзначае зніжэнне цэнаў на мяса, піша tut.by.

Паводле звестак Белстата, у сакавіку мука пшанічная падаражэла на 3,5% (з пачатку года - на 5,9%), хлеб і хлебабулачныя вырабы - на 1,7% (з пачатку года - на 2,3%), макароны - на 2,9% (з пачатку года - на 4,5%).

Крупы і бабовыя у сакавіку сталі даражэйшыя на 1,8%, у тым ліку проса на 8,3%, грэчка - на 4,6%, аўсяныя шматкі - на 4,8%, крупы пярловая - на 4,5%.

Затое статыстыка зафіксавала зніжэнне цэнаў на мяса і мясапрадукты. 

Гэта сведчыць аб паступовым спыненні ўплыву кан'юнктурнага шоку ў галіне жывёлагадоўлі, распавядаюць у Нацбанку.

Нагадаем, летась мяса і мясапрадукты апынуліся ў лідарах па падаражэнні. Да прыкладу, паўфабрыкаты з мяса птушкі сталі даражэйшыя на 21,7%, куры (кураняты, у тым ліку бройлеры) - на 21,5%. У лідарах па росце цэнаў таксама апынуліся свініна (акрамя бяскосткавага мяса) - падаражэла на 16,2% за год, фарш (+ 11,3%), ялавічына бяскосткавая (11,2 %), катлеты мясныя (+ 9,8%).

У цэлым жа мяса і мясапрадукты за мінулы год падаражэлі на 11,6%.

Нагадаем, гадавая інфляцыя ў сакавіку запаволілася да 5,8% (у лютым - 6,2%, у студзені - 5,8%).

«Запаволенню гадавых тэмпаў росту спажывецкіх цэн у сакавіку 2019 года ў значнай ступені спрыяла дынаміка рэгуляваных цэн і тарыфаў, у меншай - дынаміка сезонных цэн і базавай інфляцыі», - удакладняюць ў Нацбанку.

Гадавы прырост адміністрацыйна рэгуляваных цэн і тарыфаў у сакавіку знізіўся з 9,5% у лютым да 8,2% у сакавіку гэтага года. Гэта абумоўлена менш інтэнсіўным адміністрацыйным павышэннем цэнаў у параўнанні з мінулым годам, тлумачаць у Нацбанку.

«У бягучым годзе эфект ад падвышэння тарыфаў на паслугі ЖКГ быў цалкам рэалізаваны ў лютым, тады як у мінулым годзе тарыфы падвышаліся на працягу лютага - сакавіка, - адзначаюць у Нацбанку. - Акрамя таго, у сакавіку мінулага года былі павялічаны тарыфы на праезд у пасажырскім чыгуначным транспарце унутрырэспубліканскіх зносін, цана паслуг вышэйшай адукацыі, больш значна павышаныя цэны на паліва».

Цэны на плодаагароднінную прадукцыю ў сакавіку гэтага года ў гадавым вымярэнні замарудзіліся з 6 да 4,7%. «Асноўны ўклад у прырост цэн па групе працягвае ўносіць падаражэнне гародніны, тады як цэны на бульбу і садавіну ў гадавым вымярэньні знізіліся», - тлумачыць рэгулятар.

0
Уладзимер Мазур / Адказаць
14.04.2019 / 15:19
Национальный банк тем самым утверждает, что никакого отношения к инфляции не имеет!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру