14.04.2019 / 13:12

На малітве каля сабора супраць руйнавання крыжоў у Курапатах спецслужбістаў было больш, чым удзельнікаў 16

На заклік палітыка Міколы Статкевіча штонядзелі ладзіць малітоўныя сходы ў цэнтры Мінска 14 красавіка адгукнуліся каля дзесяці чалавек.

Яны сабраліся перад Святадухавым саборам а 12-й, але ні свечак, ні сцягоў не даставалі і супольна не маліліся, паведамляе карэспандэнт НН. 

На пляцы былі таксама супрацоўнікі сілавых структураў у цывільным, якіх было больш за ўдзельнікаў. Яны здымалі прысутных на камеры і папярэджвалі пра магчымае затрыманне. Пагрозы гучалі і ў бок журналістаў.

Праз 20 хвілін людзі разышліся.

Міколу Статкевіча пасля малітоўнага сходу, што адбыўся тыдзень таму, асудзілі на 15 сутак арышту.

Глядзіце таксама:

Больш за 150 чалавек сабраліся ў цэнтры Мінска з белымі крыжамі на малебен за Курапаты ФОТЫ

У Курапатах знеслі металічныя крыжы, што стаялі ўздоўж МКАД

Фота Волі Афіцэравай

4
фелікс / Адказаць
14.04.2019 / 13:15
Уладзе хутка прыйдзецца ім прыдумваць адмысловую дыету, каб яны крыху паходзілі на грамадзян.
5
LitvinM / Адказаць
14.04.2019 / 13:28
Звычайны таталітарны рэжым савецкага ўзору. Нічога новага. Маліцца нельга, думаць нельга, жадаць нельга, усьміхацца нельга .... Нічога новага. 
75
tt-34 / Адказаць
14.04.2019 / 13:32
А можно мне другую оппозицию? А то я не фанат инквизиции и самобичевания.
и потрындеть в Вильнюсе за столиком, чтоб потом где-то осознанно рубашку рвать
Кстати, сам видел (привет, Рымашевский и все, кто сидел тогда в Вильне и пили "литовский чай").
Извините, я не буду обсирать власть РБ, она и так неплохо справляется )
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру