14.04.2019 / 15:10

Салдат у Мінску атрымаў траўму, зваліўшыся з вышыні. Ён у рэанімацыі 4

Фота Сяргея Гудзіліна

Мінабароны сумесна са Следчым камітэтам высвятляюць прычыны атрымання траўмы вайскоўцам тэрміновай ваеннай службы 120 асобнай механізаванай брыгады. Траўма атрымана ў выніку падзення з вышыні, паведамляе прэс-служба Мінабароны

Здарэнне адбылося 13 красавіка. Каля 9.30 вайсковец быў знойдзены таварышамі па службе на газоне. Ваеннаслужачы шпіталізаваны і знаходзіцца пад наглядам дактароў.

Паводле звестак Tut.by, 21-гадовы пацярпелы хлопец знаходзіцца ў рэанімацыі ў 432-м шпіталі — Галоўным ваенным медыцынскім клінічным цэнтры Узброеных сіл.

0
Уладзимер Мазур / Адказаць
14.04.2019 / 15:16
А где находятся 431 и 433 госпитали?
0
maha / Адказаць
14.04.2019 / 17:05
Следчы камітэт высветліў ужо прычыны па Коржычу. Ніякага даверу.
0
Палкоўнік Зэман / Адказаць
14.04.2019 / 18:49
Што значыць звалiўся з вышынi? Дзе, пры якiх абставiнах? На службе, цi на лецiшчы генерала??? Пытанняў больш чым адказаў!
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру