14.04.2019 / 15:14

Сяргей Ваганаў. Крыж. Верш 2

Крыж

Яны ў крыжы драўляным бачаць бервяно.
У металічным — пуд металалому.
Не Ён і не Яна. 
Яны — ЯНО
У курапацкім жаху крыжаломным.

Але ня зломлены наш Курапацкі Крыж!
Не ададраць ад каранёў адвечных.

ЯНО, ты чуеш, ў пекле як гарыш?!

Бо ён нязломны — Беларускі Крыж
З пакутнай Памяці і костак чалавечых.

2
Дзядзька / Адказаць
14.04.2019 / 17:12
Калі улады за нафту прадалі мову, то чакаць ад іх чагось людзкага марна!
0
Ляксандра / Адказаць
15.04.2019 / 14:11
Ух ты,какая потэтика с апофеозом.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру