14.04.2019 / 15:22

Зяленскі не прыйшоў на дэбаты. Парашэнка: «Мы будзем яго запрашаць кожны дзень» 40

Дзейны кіраўнік Украіны Пятро Парашэнка прыбыў у НСК «Алімпійскі», дзе запланаваны дэбаты з кандыдатам у прэзідэнты Уладзімірам Зяленскім, паведаміла «Украінская праўда».

Перад тым, як адправіцца ў прэс-цэнтр, падрыхтаваны для правядзення дыскусіі, Парашэнка падняўся на сцэну, усталяваную перад стадыёнам і звярнуўся да некалькіх тысяч прыхільнікаў, якія сабраліся перад НСК.

«Мы выбралі дэбаты, таму што гэта - прыкмета дэмакратыі… Калі спадар Зяленскі ўжо вярнуўся з Парыжа, калі для яго Украіна - вышэй за ўсё, мы чакаем яго для правядзення дэбатаў… Мы будзем яго запрашаць кожны дзень», - заявіў Парашэнка.

Са сцэны і з натоўпу на плошчы ад прыхільнікаў Парашэнкі неслася скандаванне «Вова, выходзь! Вова, выходзь!».

Пасля Парашэнка адказаў на пытанні журналістаў. Зяленскага ён чакаў каля гадзіны.

166
Чеснок / Адказаць
14.04.2019 / 15:27
Порошенко немного странный, ему же повторили дату несколько раз, а он все равно не понял. Так он и народ свой не услышит.
33
Бел / Адказаць
14.04.2019 / 15:31
Зяленскi спужауся Парашэнку. Пуцiну ён тым больш не зможа супрацьчтяць...
14
ЖЭка / Адказаць
14.04.2019 / 15:43
Усё роўна баязлівасць гэта для кандыдата прэзідэнта
Паказаць усе каментары/ 40 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру