14.04.2019 / 15:38

Мітрапаліт Кандрусевіч упершыню пасля аперацыі выйшаў да вернікаў ФОТА 4

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які 13 сакавіка перанёс апэрацыю на хрыбце, асабіста ўзяў удзел у адзначэньні Вербнай нядзелі ў Катэдральным касьцёле ў Менску, піша радыё «Свабода».

Ён прывітаў вернікаў, паведаміў, што перанёс апэрацыю, якая хоць і прайшла без ускладненьняў, але накладае шмат абмежаваньняў. Са сьлязьмі на вачах арцыбіскуп падзякаваў за падтрымку і сказаў, што пакуль ня зможа прысутнічаць на ўсіх набажэнствах.

Нягледзячы на перанесеную апэрацыю, цягам апошняга месяца Тадэвуш Кандрусевіч актыўна выступаў са зваротамі, якія тычыліся зносу крыжоў у Курапатах.

Глядзіце таксама:

«Не зносьце крыжоў! Спыніце крыжалом!» Зварот арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ў сувязі з новым зносам крыжоў у Курапатах

1
Цетка Алена / Адказаць
14.04.2019 / 15:45
Каталiкоу са святам ! Iм пашанцавала з Кандрусевiчам !
116
Сторонник аккумуляторного завода / Адказаць
14.04.2019 / 16:38
Шуруй в свою Польшу. На костеле и церкви и держится власть Лукашенко.
3
Дзядзька / Адказаць
14.04.2019 / 16:56
Вельмі патрэбна каб ён правёу вялікую імшу у Курапатах і падтрымау людзей у змаганьні за крыжы!
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру