Ва ўрочышчы Курапаты 14 красавіка прайшоў малебен у абарону народнага мэмарыялу, піша радыё «Свабода».

Паводле інфармацыі абаронцаў урочышча, 13 красавіка тут было зьнесена 24 мэталічных крыжоў, устаноўленых у 2017 годзе на грошы, сабраныя праз краўдфандынг, прадстаўнікамі грамадзкасьці. Крыжы былі зьнесеныя падчас работ па «добраўпарадкаваньні» урочышча, якія напярэдадні праводзілі прадстаўнікі БРСМ, «Белай Русі», прафсаюзаў і вэтэранскіх арганізацыяў.

Удзел у сёньняшняй малітве ўзялі каля 50 чалавек, у тым ліку прадстаўнікі ініцыятывы «За ўратаваньне мэмарыялу «Курапаты». Так, у малітве ўдзельнічалі Ганна Шапуцька, Алесь Марачкін, Ніна Багінская, Вячаслаў Сіўчык.

Службу правёў сьвятар некананічнай Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы айцец Вікенці.

За падзеямі назіралі некалькі супрацоўнікаў міліцыі ў цывільным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0