14.04.2019 / 19:36

Трэнер БАТЭ пра няўдачы Сарокі: Тысяча зорак-мільянераў прамахваецца 1

Галоўны трэнер БАТЭ Аляксей Бага пракаментаваў pressball.by хатнюю паразу ад брэсцкага «Дынама» (0:1) у матчы 3-га тура чэмпіянату краіны.

 

Які быў план на гульню, і ці задаволеныя вы, як каманда яго выканала?

Мы прайгралі - задаволеным быць нельга. Не рэалізавалі свае моманты: можна наракаць толькі на сябе. У такіх матчах момантаў шмат не бывае. Глейкая, кантактная гульня, сур'ёзны апанент. Трэба было рэалізоўваць свае моманты.

Супраць Мілеўскага персанальна гуляў Сімавіча. Чаму?

Не скажу, што ён яго апекаваў. Проста па пазіцыі так выйшла. Мілеўскі гуляе «дзясятку», а Сімавіч ніжні апорнік. Вялізныя матэматычныя формулы тут не выводзіліся. Проста быў зроблены выбар на карысць тых, хто выйшаў на поле. Дваццаць чалавек трэніруюцца, у любым выпадку хтосьці не згуляе, хтосьці выйдзе на замену, хтосьці застанецца па-за заяўкай.

З-пад Сімавіча быў забіты гол. З'явілася ў вас адчуванне, што не хапіла Яблонскага, які ў мінулым сустрэчы не даў Мілеўскаму разгарнуцца?

Гэта ўсё настолькі адносна. Калі б я ведаў прыкуп… Вы ж ведаеце. Калі казаць пра Суперкубак, то Філіповіча не трэба было ставіць, які забіў у свае вароты. Гэта ўсё пытанне ў паветра.

Разумееце прыроду промахаў Антона Сарокі?

Не трэба рабіць трагедыі з гэтага і завастраць увагу. Тысяча футбалістаў, тысяча зорак-мільянераў прамахваецца, не забівае пэнальці. Тым футбол і цікавы. Антон зрабіў добрую працу. Самае галоўнае, што гэтыя моманты ў яго былі. Ён знаходзіўся там, дзе павінен быў. І партнёры знаходзілі яго перадачамі. Так, сёння ён не дапамог, але наперадзе яшчэ доўгі шлях. Гэта толькі трэці тур.

Вам падалося, што пасля другога промаху ён трохі панікнуў?

Такое б'е па псіхалогіі любога чалавека. Напэўна капаўся ў сабе, узнікалі думкі ў галаве. Разумее, што зрабіў не вельмі добра для каманды. Значыць, няма абыякавасці - ужо прыемны факт.

У запасе не было ніводнага чыстага нападніка. Чаму ў заяўку не патрапіў Дубаіч?

У яго пашкоджанне. Літаральна за два дні да гульні ён пашкодзіў галенастоп. Нічога сур'ёзнага, але пашкоджанне ёсць.

У БАТЭ высока гуляюць крайнія абаронцы. Чаму ў гэты раз не спрацавала задумка?

Тое, што не згуляла, вельмі адносна. Гэта нармальная тэндэнцыя сучаснага футбола. Проста павінен быць баланс: калі адзін атакуе, то залішне нельга раскрывацца. Але мы занадта раскрыліся толькі ў канцоўцы, калі трэба было ратаваць гульню.

1
Палкоўнік Зэман / Адказаць
14.04.2019 / 20:34
А цi ёсць на свеце тысячы зорак мiльянераў?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру