Галоўны трэнер мадрыдскага «Рэала» Зінедзін Зідан заявіў, што былога форварда каманды Крышціяну Раналду немагчыма замяніць. Словы спецыяліста прыводзіць AS.

Па словах Зідана, гульцы, якія будуць прыходзіць у «Рэал», не змогуць зрабіць таго, што мог Раналду. «Але гэта жыццё. Пакуль ён быў тут і рабіў вялікія рэчы, мы ім захапляліся», — сказаў француз.

Раналду разам з Зіданам заваявалі тры Лігі чэмпіёнаў, улетку Крышціяну перайшоў у «Ювентус», а Зідан пакінуў «Рэал», але ў сакавіку вярнуўся. У гэтым сезоне мадрыдскі клуб выступае няўдала. З Лігі чэмпіёнаў вылецеў у 1/4 фіналу, а ў чэмпіянаце Іспаніі адстае ад «Барселоны» на 14 балаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0