У нядзелю гэта была ўжо другая малітва на месцы пахавання ахвяр савецкага тэрору. Першая прайшла а 14-й, другая пачалася а 19-й. На першай малебен правіў праваслаўны бацюшка, на вечаровай — спявалі пратэстанты. Увечары памаліцца ў Курапаты прыехала паўсотні людзей. Кіраўнік Маладога Фронту Дзяніс Урбановіч трымаў нацыянальны сцяг. За малітвай цікавалі трое ціхароў з навушнікамі ў вушах.

Акрамя таго, трэцяя група людзей збіралася на малітву а 12-й каля Святадухавага сабора ў Мінску. 

Глядзіце таксама:

На малітве супраць руйнавання крыжоў у Курапатах спецслужбістаў было больш, чым удзельнікаў

На малітву ў Курапатах сабралася 50 чалавек

У Курапатах знеслі металічныя крыжы, што стаялі ўздоўж МКАД

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?