15.04.2019 / 08:21

У Кіеве з'явіліся новыя правакацыйныя борды з Парашэнкам. У Адміністрацыі прэзідэнта заявілі, што не маюць дачынення ФОТА 7

Фота з фб Сяргея Косцежа

Загадчык аддзела Галоўнага дэпартамента інфармацыйнай палітыкі Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Гаркавенка заявіў, што каманда прэзідэнта не мае дачынення да правакацыйных бордаў ў стылістыцы Парашэнкі з надпісам «Канец».

Пра гэта ён сказаў у каментары «Грамадскім».

«Ды вы смеяцеся? Мы ж не такія ўжо ідыёты, каб такое вешаць, такое глупства. Мы наогул стараемся асцярожна падыходзіць да такіх рэчаў пасля бордаў з Пуціным», - падкрэсліў Гаркавенка.

Паводле яго слоў, гэтыя борды могуць быць звязаныя з гарадскім галавой Чаркасаў Анатолем Бандарэнкам, паколькі, паводле яго інфармацыі, спачатку яны з'явіліся менавіта ў Чаркасах, піша Украінская праўда.

40
КРЕМЕНЬ / Адказаць
15.04.2019 / 06:59
Ничего провокационного здесь не вижу. Всё верно написано. Как и на билбордах, где Петро собирается в Ростов.
20
Казік / Адказаць
15.04.2019 / 09:57
Для Пятра то дакладна
7
Nokia / Адказаць
15.04.2019 / 09:59
Гэта толькі пачатак.Напэўна Каламойскі пераіграў сам сябе. Рыхтаваў слуг народа да парламенскіх выбараў, каб атрымаць большасць і руліць. А тут карты спуталі. Па факце пры уладзе будзе голы кароль. А большасць у парламенце атрымаюць патрыёты, якія не дадуць рыгулам нічога правярнуць. За некалькі месяцаў рэйтынг Зе упадзе ніжэй плінтуса, бо не зможа падняць заробак і павырашаць усе пытанні. Дый тарыфы на электаэнергію падрастуць. Карацей усе будуць смяяцца над голым каралём.Магчыма Зе быў тэхнічным кандыдатам для прэзідэгцкіх выбараў, бо ўсё што адбываецца пасля 1 красавіка не паддаецца здароваму сэнсу. 
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру