Анці Рыне, фота Yle

Анці Рыне, фота Yle

Па выніках падліку 100% галасоў першае месца на 38-х выбарах у парламент Фінляндыі ўпершыню з 1999 года атрымала Сацыял-дэмакратычная партыя, якую ўзначальвае былы прафсаюзны лідар Анці Рыне. Такім чынам, менавіта яна атрымае права пачаць перамовы аб стварэнні кааліцыйнага ўрада, заручыўшыся падтрымкай 17,7% выбаршчыкаў, піша РБК.

Другое месца дасталася партыі «Фіны», якая выступае з крытыкай цяперашняга кіраўніцтва ЕС і патрабуе зрабіць больш жорсткім міграцыйную палітыку. Яе падтрымалі 17,5% выбаршчыкаў. Пры гэтым у нацыяналістаў невялікія шанцы ўвайсці ва ўрад, бо асноўныя канкурэнты заявілі, што не маюць намер весці з імі перамовы.

Няўдачай завяршыліся выбары для Цэнтрысцкай партыі прэм'ер-міністра Юхі Сіпіла. Яе падтрымалі толькі 13,8% выбаршчыкаў.

Асноўнай тэмай выбарчай кампаніі ў Фінляндыі стала тэма сацыяльных ільгот. Сацыял-дэмакраты паабяцалі павялічыць іх шляхам змены падатковай сістэмы. У сваю чаргу цэнтрысты заяўлялі, што рост субсідый прывядзе да дадатковых бюджэтных выдаткаў.

Сярод іншых тэм фігуравалі таксама пытанні экалогіі і ўзаемаадносін з ЕС.

Спецыяліст універсітэта Хельсінкі, аналітык Лаура Нордстрым, каментуючы вынікі выбараў агенцтву Bloomberg, выказала пункт гледжання, што цяперашнія выбары ў многім былі пратэстнымі. Адсюль, па яе словах, высокі вынік, паказаны нацыяналістамі. Усё гэта зробіць няпростым перамоўны працэс па стварэнні кааліцыйнага ўрада.

Таксама ў парламент не прайшоў ніводны рускамоўны кандыдат: там мелі права галасаваць 30 тысяч рускамоўных.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0