15.04.2019 / 09:23

Як сёння выглядае «малая радзіма» Лукашэнкі ФОТАРЭПАРТАЖ 10

Прыгожыя дамы, ідэальны асфальт, лазня праз дарогу ад бацькоўскага дома і акуратная двухпавярховая рэзідэнцыя, зазначае ў сваім рэпартажы Радыё Свабода.

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка нарадзіўся ў гарадзкім пасёлку Копысь на мяжы Магілёўскай і Віцебскай абласцей. Неўзабаве пасля нараджэння сына яго маці, Кацярына Трафімаўна, пераехала жыць у родную вёску — Александрыю. Гэта зусім побач з Копыссю, толькі праехаць мост праз Дняпро.

Пра асаблівае стаўленьне кіраўніка краіны да родных мясьцінаў вядома даўно. Лукашэнка часта бывае на малой радзіме і пільна сочыць за станам гаспадарак Шклоўскага раёну. У 2017 годзе менавіта Копысь абралі ў якасьці ўзору для ўсіх беларускіх мястэчак.

Александрыя ад Копысі не адстае, нядаўна тут нават адкрылася футбольная акадэмія берасьцейскага «Дынама». Чыстыя вуліцы, акуратныя катэджы. Але ня ўсе ведаюць, што кіраўнік краіны нарадзіўся не зусім у гэтай Александрыі.

Бацькоўскі дом Лукашэнкі — фактычна ў іншым паселішчы, на ўезьдзе ў якое стаіць указальнік «Александрыя 2». Празь яго праходзіць адна вуліца з назвай «Родниковая», якая ўпіраецца ў дарожны знак «Віцебская вобласьць, Аршанскі раён».

Яшчэ ў сярэдзіне 2000-х Александрыя ня вельмі адрозьнівалася ад іншых вёсак Шклоўскага раёну. Цяпер розьніца вялікая. Паабапал вуліцы стаяць новыя драўляныя аднатыпныя дамы.

Большасьць будынкаў вельмі падобныя адзін да аднаго.

У цэнтры новая крама, акуратная лазьня, сьмецьцевыя бакі. На платах паштовыя скрынкі на амэрыканскі манер. Побач з бацькоўскай хатай кіраўніка краіны — крытая драўляная альтанка.

Ля дамоў амаль няма людзей. У вёсцы ціха і незаўважна руху.

Двухпавярховы драўляны комплекс за шлягбаўмам. На ім яшчэ ня скончаныя будаўнічыя працы. Мясцовыя кажуць: «яшчэ адна рэзыдэнцыя» знакамітага земляка.

Асфальт на адзінай вуліцы ідэальны

Адзіны будынак у вёсцы, які абнесены высокай агароджай.

Насупраць дома, дзе некалі жыла маці кіраўніка Беларусі, акуратная лазьня. Моцны драўляны зруб, мэталічны дах. За ёй агароджаная і ахутаная зялёнай плёнкай спартыўная пляцоўка. З дарогі відаць толькі баскетбольныя шчыты з кольцамі.

Будоўля

Вакол вёскі палі, удалечыні лес. Частка акуратна разараных (ні каменьчыка) палеткаў агароджаная зялёным мэталічным плотам. Падобным да таго, які усталявалі вакол Курапатаў.

Частка палёў у Александрыі таксама агароджаная.

Адзін з нешматлікіх нетыпавых дамоў.

0
мясцовы2 / Адказаць
15.04.2019 / 09:37
ні пра што
0
Жвір / Адказаць
15.04.2019 / 09:39
Ну, і што тут глядзець ? 
3
Бел. / Адказаць
15.04.2019 / 10:56
Жах, быццам сучасныя лагерныя бараки, рэзервацыя прыгонна-загонных.. рыжа як и не дзива.. падаецца, там самыя няшчасныя иснуюць беларусы, пашанцавала ж з «суседам»
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру