15.04.2019 / 09:31

Кім Чэн Ын прыедзе ў Расію ўжо праз паўтара тыдні, каб заручыцца падтрымкай супраць Трампа 3

Суразмоўцы Yonhap распавялі, што Уладзімір Пуцін прыедзе ва Уладзівасток напярэдадні візіту ў Пекін 26-27 красавіка, дзе запланаваны ўдзел расійскага прэзідэнта ў форуме «Адзін пояс, адзін шлях». Мяркуецца, што тады ж у сталіцу Прыморскага краю прыедзе і Кім Чэн Ын для правядзення даўно запланаванай асабістай сустрэчы. «Вельмі імаверна, што сустрэча сапраўды адбудзецца», - паведаміла крыніца.

Мяркуецца, што Кім Чэн Ын у ходзе сустрэчы паспрабуе заручыцца падтрымкай Расіі, каб аказаць ціск на амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа пасля правальнай сустрэчы ў Ханоі, паведамляе РБК.

Раней Кім Чэн Ын заяўляў, што гатовы сустрэцца з Трампам, але толькі ў тым выпадку, калі Вашынгтон пойдзе на сур'ёзныя саступкі, а не стане настойваць на захаванні цяперашняга рэжыму санкцый, паведамляла Washington Post.

РБК

0
Матёрый / Адказаць
15.04.2019 / 09:47
То целуются, обнимаются. То враги, санкции. В итоге, страдает мирное население.
0
Звыклы беларус / Адказаць
15.04.2019 / 10:42
Проста як два пальцы аписаць ... - асабиста плануе МЕТАДЫЧКУ атрымаць - нават ближняму колу чыноуникау не давярае - ци ГЭНЫ Ын, ци Крамлёуски "царок"...
0
Туш / Адказаць
15.04.2019 / 12:58
А навошта заручацца, калі Трамп і так агент Крамля ? Ці гэтая байка з якой жылі 4 гады ўжо не актуальная ?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру