15.04.2019 / 09:46

На некаторых вуліцах у Мінску летам перастануць адключаць гарачую ваду. Ці ёсць вы сярод шчасліўчыкаў? 3

На некалькіх вуліцах у Савецкім раёне Мінска пасля замены цепласетак перастануць адключаць гарачую ваду летам. Пра гэта паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Да планавай замены цепласетак прыступілі ў Савецкім раёне ў межах вуліц Платонава — Чырваназорная — Залатая Горка — Гікалы. У чэрвені рэканструкцыю весці не будуць, потым адновяць і завершаць да пачатку ацяпляльнага сезона, паведамілі ў адміністрацыі Савецкага раёна.

Нязручнасці, якія прыйдзецца перажыць жыхарам квартала, кампенсуюцца добрай навіной.

— Мінскія цеплавыя сеткі праінфармавалі: пасля рэканструкцыі жылыя дамы на гэтай тэрыторыі больш не будуць адключаць летам ад гарачага водазабеспячэння, - расказала першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Савецкага раёна Ала Санкоўская.

У цэлым жа ў Мінску пачнуць адключаць гарачую ваду з 13 мая.

7
Жора / Адказаць
15.04.2019 / 10:42
Опять воду греть в кастрюлях придется и мыться в тазике. Какая романтика. Когда Беларусь вольется в Европу и станет обычной цивилизованной страной, мы будем настольгировать по этим временам. 
4
Pauliuk / Адказаць
15.04.2019 / 13:23
Сярод шчасліўчыкаў, як і заўсёды, былая наменклатура і жырабесы. З простых людзей мала хто можа сабе дазволіць там кватэру...
0
Жвір / Адказаць
15.04.2019 / 15:32
Кот на фотцы кроплі пільнуе. :) І што ж ім так падабаецца лавіць тыя кроплі ? Мой дык ажно у ракавіну цалкам залазіць, і чакае, калі кропелька на яго скінецца. А яшчэ пільнуе, калі бялізну на сушылку павесяць, тады йдзе на лоджыю ды кладзецца пад яе, каб на яго кропелькі зьляталі. :)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру