Грамадства2727

Урад Літвы: Надпісы на магілах паўстанцаў 1863 года будуць і па-беларуску

«Імёны кіраўнікоў і ўдзельнікаў паўстання [на іх магілах пасля перапахавання], як мяркуецца, будуць запісаны на літоўскай, польскай і беларускай мовах», — гаворыцца ў лісце першага намесніка канцлера ўрада Літвы Дэйвідаса Матулёніса.

Урад Літвы адказаў на зварот больш як 500 дзеячоў грамадства і культуры Беларусі з гэтай нагоды. Адказ прыйшоў галоўнаму рэдактару часопіса «Наша гісторыя» Андрэю Дынько, каардынатару збору подпісаў пад зваротам беларускай грамадскасці.

«Дзякуем Вам за цікавасць і клопат пра лёс парэшткаў кіраўнікоў і ўдзельнікаў Паўстання 1863—1864 гадоў, знойдзеных у Віленскім замку на гары Гедыміна, — гаворыцца ў адказе намесніка канцлера. — Кіраўнікоў і ўдзельнікаў Паўстання сумленна і годна перапахаваюць у цэнтральнай капліцы могілак Росы ў Вільні. Урачыстую цырымонію плануецца арганізаваць у 2019 годзе», — паведамляецца ў лісце.

Цяпер віленскія архітэктары распрацоўваюць канцэпцыі дызайну капліцы. «Імёны кіраўнікоў і ўдзельнікаў паўстання, як мяркуецца, будуць запісаны на літоўскай, польскай і беларускай мовах», — гаворыцца ў лісце літоўскага чыноўніка.

На гары Гедыміна знайшлі парэшткі 20-ці з 21-го пакараных паўстанцаў. Парэшткі Кастуся Каліноўскага ідэнтыфікаваныя з пэўнасцю на 95%.

Паўстанне 1863—64 гадоў мела нацыянальна-вызвольны і сацыяльны характар. Кіраўнік паўстання ў Беларусі, харызматычны Канстанцін Каліноўскі ўпершыню ў найноўшай гісторыі стаў выкарыстоўваць беларускую мову ў сваёй рэвалюцыйнай агітацыі. Калі ўдзельнікі ранейшых паўстанняў змагаліся за аднаўленне Рэчы Паспалітай у старым яе разуменні, Каліноўскі падышоў да фармулявання беларускіх нацыянальных інтарэсаў і задач. Паролем паўстанцам былі словы: «Каго любіш?» — «Люблю Беларусь!» — «То ўзаемна!»

Чытайце таксама:

Як расійскія салдаты пахавалі Кастуся Каліноўскага: рукі звязаныя за спінай, цела засыпанае вапнай ФОТЫ

Гісторык папунктава разабраў артыкул Мінадукацыі пра Каліноўскага: «Старанная фальсіфікацыя, якая разбіваецца «Лістамі з-пад шыбеніцы»

Загадка бацькі Каліноўскага

500 дзеячаў грамадства і культуры Беларусі звярнуліся да Далі Грыбаўскайце

Каментары27

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Мінску ўжо перапрадаюць блатныя аўтамабільныя нумары з васьмёркай. Колькі просяць?2

У Мінску ўжо перапрадаюць блатныя аўтамабільныя нумары з васьмёркай. Колькі просяць?

Усе навіны →
Усе навіны

Сусед Мельнікавай: Некалькі тыдняў таму нейкі мужчына выносіў з кватэры сабраныя рэчы15

У Клічаве сёння ноччу было мінус 10°С

Літва рыхтуецца да магчымасці закрыцця мяжы з Беларуссю праз мігрантаў13

Цэны на лімоны падскочаць праз дэфіцыт2

Якое жыллё купіць, каб яно прыносіла даход — эксперт дае парады1

Дзве маладыя суддзі звольніліся па ўласным жаданні14

У Мінску прадаюць аднапакаёвую кватэру са смеццеправодам проста на кухні6

Нявесткай новага прэзідэнта Сірыі аказалася грамадзянка Расіі2

Беларуска распачала чэлендж: выдаткоўваць на ежу толькі $20 на месяц. Што атрымалася?11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску ўжо перапрадаюць блатныя аўтамабільныя нумары з васьмёркай. Колькі просяць?2

У Мінску ўжо перапрадаюць блатныя аўтамабільныя нумары з васьмёркай. Колькі просяць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць