Фота БелТА

Фота БелТА

Еўрапейскія гульні стануць найважнейшым грамадска-палітычным мерапрыемствам у гісторыі суверэннай Беларусі. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на пасяджэнні Выканкама НАК, піша БелТА.

На пасяджэнне Выканкама вынесены пытанні гатоўнасці краіны і нашых спартсменаў да маштабнай спартыўнай падзеі.

«Да нас у гэтыя дні будзе прыкавана пільная ўвага сусветнай супольнасці.

Задача — не толькі правесці Гульні на самым высокім узроўні. Мы павінны чарговы раз паказаць, што на нашай зямлі створаны камфортныя і, што немалаважна, бяспечныя ўмовы для жыцця і самарэалізацыі чалавека», - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

«Да якога спартыўнага выніку мы імкнемся? Медальныя планы на Гульні публічна не агучваліся, тым не менш задача стаіць канкрэтна: не менш, чым у Баку», — сказаў Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што спаборнічаць трэба будзе дома, на сваіх арэнах, пры роднай публіцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0