Арганізацыя Wikileaks апублікавала відэа з катом Джуліяна Асанжа, які апошнія некалькі гадоў жыў з ім у пасольстве Эквадора ў Лондане.
Кот зняты на фоне тэлевізара, па якім транслюецца запіс затрымання Асанжа 11 красавіка ў пасольстве Эквадора.
У подпісе да твіта гаворыцца, што Асанж у сярэдзіне кастрычніка папрасіў сваіх адвакатаў забраць ката з пасольства. Разам з тым кот і яго гаспадар, упэўненыя ў Wikileaks, «сустрэнуцца на волі».
Кот пасяліўся разам з Асанжам у пасольстве Эквадора ў 2017 годзе. У ката быў уласны акаўнт у твітары (апошнія некалькі месяцаў ён не абнаўляўся).
У кастрычніку 2018 года стала вядома, што пасольства патрабавала ад Асанжа лепш сачыць за яго катом, прыстрашыўшы аддаць жывёлу ў прытулак. Неўзабаве пасля гэтага кот перастаў з'яўляцца ў вокнах пасольства, дзе яго раней рэгулярна бачылі журналісты, што справакавала чуткі пра тое, што жывёлу ўсё ж такі аддалі ў прытулак.