Фота Ірыны Арахоўскай

Фота Ірыны Арахоўскай

Індывідуальны прадпрымальнік прысуджаны да чатырох гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці за махлярства ў асабліва буйным памеры, паведамляе БелТА.

Абвінавачаны, жыхар Шаркаўшчынскага раёна, з 10 кастрычніка 2013 года па 31 снежня 2014 года пад падставай вырабу, продажу і ўстаноўкі мэблі, развіцця бізнесу, звязанага з вырабам мэблі, завалодаў 35 383 рублямі. Падманутымі апынуліся 22 жыхары Верхнядзвінскага, Глыбоцкага, Лепельскага, Мёрскага, Пастаўскага, Ушацкага, Шаркаўшчынскага і Шумілінскага раёнаў. Пры гэтым мужчына першапачаткова не меў намер выконваць узятыя на сябе абавязкі. Чужыя грошы ўзяў сабе.

Праз некаторы час, жывучы ўжо на тэрыторыі Мінскага раёна, працягнуў займацца злачыннай дзейнасцю. З 30 кастрычніка 2016 года па 29 лiпеня 2018 года па ранейшай схеме ён прысабечыў 6 895 рублёў дзесяці жыхароў Лепельскага і Чашніцкага раёнаў, Мінска.

У судовым пасяджэнні абвінавачаны сваю віну ў махлярстве не прызнаў, пры гэтым не адмаўляў наяўнасці дагаворных адносін з пацярпелымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0