15.04.2019 / 11:32

У Віцебскім раёне ў штучным вадаёме патануў 5-гадовы хлопчык

Фота СК

Віцебскі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па факце гібелі 5-гадовага хлопчыка.

14 красавіка каля 20:30 дзіця гуляла паблізу дома. У нейкі момант хлопчык знік з поля зроку. Бацька адправіўся яго шукаць і выявіў яго за домам у вадаёме.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру