15.04.2019 / 11:51

Лукашэнка пра Эрдагана: Мы называем адзін аднаго братам 8

bik.gov.tr

Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю турэцкаму інфармацыйнаму агенцтву «Анадалу» распавёў, што мае намер абмеркаваць на перамовах з прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам, паведамляе БелТА.

Ён падкрэсліў, што падмуркам любых адносін паміж дзяржавамі з'яўляецца гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва і яго трэба развіваць, калі краіны хочуць мець доўгатэрміновыя і стабільныя адносіны.

Па словах кіраўніка дзяржавы, Беларусь хоча мець з Турцыяй такія ж цёплыя і сяброўскія адносіны, як, напрыклад, з Расіяй. «А чаму б і не? У Расіі з вамі зараз вельмі добрыя адносіны. Чаму ў нас павінны з вамі быць адносіны не тое што горш, а ніжэй? Такога быць не павінна. Таму мы з прэзідэнтам Эрдаганам адназначна падцягнем узровень нашых адносін нават вышэй, чым у вас з Расійскай Федэрацыяй. Мы намацалі за гэтыя гады тыя агульныя падыходы, тыя пазіцыі, па якіх сёння трэба працаваць. І мы поўныя рашучасці гэта зрабіць», — заявіў Лукашэнка.

У Беларусі і Турцыі шмат агульных інтарэсаў, дадаў кіраўнік дзяржавы: IT-сектар, сфера тэхналогій, хімічная і нафтахімічная прамысловасць, вытворчасць аўтамабільнай тэхнікі.

Лукашэнка адзначыў цёплыя, дружалюбныя міжасобасныя адносіны з турэцкім лідарам. «Мы называем адзін аднаго братамі, гэта была ініцыятыва Рэджэпа Эрдагана. Я яго называю сваім сябрам. Па-рознаму. Але заўсёды, як блізкія, можна нават сказаць, як родныя людзі. Пасля пэўных падзей, якія перажыла Турцыя (я не буду іх цяпер называць) і ў якія я мімаволі быў уцягнуты больш за ўсё з падачы свайго сябра Рэджэпа Таіпа Эрдаган, мы сталі яшчэ бліжэй», — распавёў Лукашэнка.

«Мы разумеем адзін аднаго, падтрымліваем адзін аднаго на ўсіх міжнародных пляцоўках, будуем вельмі добрыя адносіны паміж магутнай, багатай Турцыяй і вельмі важнай тут на поўначы краінай Беларуссю. У нас няма ніякіх закрытых тэм для супрацоўніцтва, і ў сувязі з гэтым нашы адносіны вельмі блізкія і вельмі дружалюбныя «, - падкрэсліў беларускі лідар.

1
LitvinM / Адказаць
15.04.2019 / 11:57
Так мы ўвогуле з туркамі адзін народ. Мы туркі - толькі са знакам якасьці
0
Axel Justas / Адказаць
15.04.2019 / 12:07
Вось такое братэрства ізгоеў-аўтакратаў. Падобнае цягне да сябе падобнае. Яшчэ Хусэйна, Чавэса, Мілошэвіча, Бакіева сюды... Дзіўна, што са сп. Кімам яшчэ брацкіх пацалункаў не было.
0
Вася украинец / Адказаць
15.04.2019 / 12:27
Два брата автократа.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру