15.04.2019 / 12:09

Міністр сельскай гаспадаркі едзе ў Расію абмяркоўваць праблему паставак 1

Праблемы паставак з Беларусі ў Расію яблыкаў і груш можа быць закранута падчас сустрэч кіраўнікоў аграрных ведамстваў Расіі і Беларусі ў панядзелак у Маскве, паведаміў «Інтэрфаксу» крыніца, знаёмая з падрыхтоўкай мерапрыемства.

У Мінсельгаса РФ гэтую інфармацыю пацвердзілі. «Так, сустрэча запланавана», - сказалі ў прэс-службе ведамства. — У панядзелак у Маскву прыбывае новы кіраўнік Мінсельгасхарча Беларусі Анатоль Хацько для сустрэчы з міністрам сельскай гаспадаркі РФ Дзмітрыем Патрушавым».

«У значнай ступені сустрэча будзе насіць азнаямленчы характар, але праблема паставак яблыкаў і груш можа быць закранута», - сказалі ў прэс-службе.

Рассельгаснагляд з 12 красавіка забараніў увоз яблыкаў і груш з Беларусі, паколькі не выключае, што пад выглядам беларускай прадукцыі ў РФ можа пастаўляцца прадукцыя з санкцыйных краін.

Рашэнне Рассельгаснагляду выклікала эмацыйную рэакцыю Аляксандра Лукашэнкі. Прынятую меру ён назваў санкцыямі і «выкручваннем рук» і заявіў пра магчымасць пачатку рамонту нафтаправода «Дружба» ў сувязі з дзеяннямі Расіі.

Рассельгаснагляд таксама паведамляў, што магчыма ўвядзенне абмежаванняў на ўвоз клубніцаў, пекінскай капусты і шампіньёнаў.

0
Ёпрст / Адказаць
15.04.2019 / 17:29
Перамовы з лахатроншчыкамі? Ну-ну!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру