15.04.2019 / 12:51

Віктар Лукашэнка атрымаў новую пасаду 12

Фота Волі Афіцэравай

Памочнік прэзідэнта Беларусі па нацыянальнай бяспецы Віктар Лукашэнка будзе выконваць абавязкі першага віцэ-прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта замест Андрэя Асташэвіча, які склаў паўнамоцтвы. Адпаведнае рашэнне прынята сёння на пасяджэнні Выканкама НАК, паведамляе БелТА

Кандыдатура Віктара Лукашэнкі была прапанаваная ў ходзе пасяджэння выканкама і аднагалосна падтрымана. Ён будзе сумяшчаць дадзеную дзейнасць са сваёй працай на пасадзе памочніка прэзідэнта.

У далейшым на Алімпійскім сходзе пасля завяршэння ў Беларусі буйных міжнародных спартыўных мерапрыемстваў будзе вырашацца пытанне ў дачыненні да кандыдатуры на пасаду першага віцэ-прэзідэнта НАК.

У якасці в.а. за Віктарам Лукашэнкам у першую чаргу замацаваны пытанні міжнароднага супрацоўніцтва і падрыхтоўка да буйных спартыўных форумаў у Беларусі — II Еўрапейскіх гульняў і лёгкаатлетычнага матча Еўропа—ЗША, які пройдзе ў верасні. Займацца гэтай працай ён будзе ва ўзаемадзеянні з міністрам спорту і турызму, а таксама курыруючым спорт віцэ-прэм'ерам.

91
Сторонник аккумуляторного завода / Адказаць
15.04.2019 / 13:08
У свядомых праздник?
3
ooo / Адказаць
15.04.2019 / 13:25
И швец, и жнец, и на дуде игрец.
4
меркаванне / Адказаць
15.04.2019 / 14:19
Сторонник аккумуляторного завода, як далёка ты жывеш ад таго акумулятарнага, і ці ёсць у цябе малыя дзеці? 
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру