Значыць, і Беларусі варта рыхтавацца да крызісу працяглага і глыбокага.

Перад Новым годам расійскай сацыялагічнай службай ФОМ было праведзенае даследаванне на 6000 рэспандэнтах, падчас якога высветлілася, што толькі за снежань у Расіі было звольнена прыблізна 2,9% працаздольных грамадзян, г.зн. 2,1 млн чалавек.

Агулам колькасць тых, хто кваліфікуе сябе як «беспрацоўны», складае амаль 10,9% ад колькасці працаздольных грамадзян Расіі, то бок амаль 7,9 млн чалавек.

«АвтоВАЗ» стаіць з 29 снежня да 2 лютага, завод Ford ва Ўсеваложску спыніў канвеер да 21 студзеня, Ульянаўскі аўтазавод (УАЗ) зладзіў вакацыі з 25 снежня да 9 лютага, КамАЗ спыніў галоўны канвеер з 19 снежня на месяц.

Для асобных кампаніяў скарачэнні дасягнулі пагрозлівых памераў. Так, інвестыцыйная група «Капіталъ» абвясціла аб звальненні 80% супрацоўнікаў, паводле «Сократили.ру», «Якутуголь» — 50%, МДМ‑банк — прыблізна 40%. ААТ «Челябинская угольная компания» пазбавілася, таксама як і завод КамАЗ, 3000 чалавек, ААТ «Автодизель» — 2300 работнікаў, ГМК «Норильский никель» скараціў толькі ў цэнтральным апараце 220 чалавек і яшчэ 1150 чалавек на даччыных прадпрыемствах.

Спыненне вытворчасцяў у Расіі адаб’ецца на попыце на беларускія камплектуючыя. У такіх умовах спробы ўладаў захаваць поўную занятасць у Беларусі прывядуць да аслаблення фінансавай сістэмы краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?