15.04.2019 / 14:04

У пятніцу ў Мінску — прэзентацыя кнігі-рэкардсмена беларускага аўтара 2

У пятніцу 19 красавіка а 19:00 у Мінску па адрасе вул. М. Багдановіча 7а (Музей імя Максіма Багдановіча, Траецкае прадмесце) адбудзецца прэзентацыя новай кнігі беларускага пісьменніка Кірыла Стаселькі «Дзевяць жыццяў Віта Морэ».

Новы раман Кірыла Стаселькі «Дзевяць жыццяў Віта Морэ» паставіў адразу два рэкорды ў беларускай літаратуры: па колькасці жанраў і персанажаў. У творы, які мае нестандартную для класічных тэкстаў структуру, выкарыстоўваецца адразу 7 літаратурных жанраў. Акрамя таго, раман налічвае больш за 260 персанажаў, што з’яўляецца рэкорднай лічбай для беларускай мастацкай прозы.

«Дзевяць жыццяў Віта Морэ» ‒ захапляльны, непрадказальны, эксперыментальны твор, які сумяшчае розныя літаратурныя жанры і філасофскія канцэпцыі ў адно цэлае. Чытач акунецца ў шэраг гістарычных перыядаў і падзей, кантынентаў і краін ад Беларусі да Егіпта, вялікіх твораў ад Дантэ да Кафкі, ідэй і канцэпцый ад ніцшэанства да прагматызму.

Гэты раман ‒ не столькі літаратурны тэкст, размова аўтара з чытачом, колькі дыялог чытача з самім сабой і ўласным унутраным светам. Віта Морэ ‒ не проста галоўны герой, асоба, але вобраз, прататып, які, з аднаго боку, яднае нас, а з іншага ‒ выяўляе нашу рознасць і ўнікальнасць, выяўляе нашы памкненні, страхі, чаканні і матывы.

Папярэднія кнігі аўтара ‒ «Дзіцячы маніфест» і «Marginalis» ‒ уваходзілі ў спісы шэрагу літаратурных прэмій. У прыватнасці, «Дзіцячы маніфест» увайшоў у шорт-ліст Прэміі імя М. Багдановіча і лонг-ліст Прэміі імя Е. Гедройца. Раман «Marginalis» некалькі гадоў уваходзіў у спісы бестселераў, у тым ліку крамы OZ.by.

0
фельдкурат / Адказаць
15.04.2019 / 21:26
З папярэднім яго "творам" была тая ж гісторыя - рэкардсмен, унікальны, непераўзыйдзены. Графаманія і абы што.
0
вася чэсных / Адказаць
16.04.2019 / 08:43
260? Они по номерам идут, чтобы не запутаться? По две страницы на персонаж? Считаю, что использовать отсылки, т.е. "примазываться", к произведениям известных мастеров позволительно, только когда сам встал на одну с ними ступеньку. В остальных случаях это напоминает реферат студента, нарезанный из кусочков профессорских статей.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру