15.04.2019 / 14:11

Лукашэнку запрасілі ў Брусэль 20

Drop of light, shutterstock.com

13 мая ў Брусэлі адбудзецца абед з нагоды дзясятай гадавіны «Усходняга партнёрства» пад старшынствам прэзідэнта Еўрапейскай рады Дональда Туска, піша Радыё Свабода.

Некалькі крыніц у ЕС пацьвердзілі гэтую інфармацыю карэспандэнту Радыё Свабода: Лукашэнку запрасілі разам пяццю іншымі прэзідэнтамі краін УП: Арменіяй, Азербайджанам, Грузіяй, Малдовай і Украінай.

У той жа час у ЕС не чакаюць, што Лукашэнка прыедзе асабіста, а замест яго, імаверна, Мінск будзе прадстаўлены міністрам замежных справаў Уладзімірам Макеем, які быў на саміце «Усходняга партнёрства» ў 2017 годзе.

5
Vox Populi / Адказаць
15.04.2019 / 14:16
Калі ж яго ўжо ў Гаагу запросяць? 
5
LitvinM / Адказаць
15.04.2019 / 14:17
Навошта паперу марнаваць. Трэба спрашываць дазволу ў Пуцькіна, а ен сашу нікуды не пускае, у яго саша пад візавымі санкцыямі
1
Vox Populi / Адказаць
15.04.2019 / 14:19
У той жа час у ЕС не чакаюць, што Лукашэнка прыедзе асабіста, а замест яго, імаверна, Мінск будзе прадстаўлены міністрам замежных справаў Уладзімірам Макеем
https://nn.by/?c=ar&i=228855

Дык што ўжо лукавіць, запрасілі б адразу Макея, нафіга пасярэднікі?)) 
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру