Ператварэнне кіраўніка дзяржавы ў шоўмэна выглядае сумна, заявіў кандыдат на пасаду прэзідэнта Украіны акцёр Уладзімір Зяленскі, каментуючы апошнія дзеянні Пятра Парашэнкі.

«Шоўмэн можа стаць прэзідэнтам, а прэзідэнт, які стаў шоўмэнам, — гэта сумна», - заявіў Зяленскі, паклікаўшы Парашэнку заняцца сваімі абавязкамі, замест таго каб «крычаць на стадыёне» і «бегаць па [тэле]каналах».

«Дэбаты — 19-га [красавіка], справы — кожны дзень», - скончыў Зяленскі свой відэазварот да Парашэнкі. Пасланне апублікавана на старонцы кандыдата ў Facebook.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0