15.04.2019 / 15:15

Расія і НАТА цалкам спынілі супрацоўніцтва 2

Расія на гэты момант не супрацоўнічае з НАТА ў ніводнай сферы. Пра гэта заявіў намеснік міністра замежных спраў Аляксандр Грушко, перадае РІА Навіны.

«Супрацоўніцтва па грамадзянскай і ваеннай лініях спынена цалкам», — паведаміў дыпламат. Паводле яго слоў, ініцыятарам прыпынення кантактаў стаў Паўночнаатлантычны альянс. Грушко дадаў, што ў НАТА няма плану па выхадзе з крызісу.

Між тым Масква спадзяецца, што ваеннага канфлікту з блокам атрымаецца пазбегнуць. «Гэта была б катастрофа для ўсяго чалавецтва», - падкрэсліў дыпламат.

3
Ёпрст / Адказаць
15.04.2019 / 17:26
НАТО даўно трэба было паслаць пуцінскую Расею на тры буквы! Пачынаючы з захопніцкай расейскай вайны супроць Грузіі!
6
гыгыгы / Адказаць
15.04.2019 / 17:44
Рассию ужо дауно можна было прымаць у тое НАТА "ганаровым членам". Метады у абедзвух адны и тыя ж - людаедския.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру