15.04.2019 / 16:11

У МЗС і Дзяржкамваенпраме абверглі гібель беларускіх спецыялістаў у Сірыі 6

Інфармацыю пра гібель беларускіх спецыялістаў у Сірыі абверглі як у МЗС, так і ў Дзяржкамваенпраме, паведамляе Tut.by.

Паводле выдання Debka, 13 красавіка Ізраіль нанёс ўдары па Сірыйскім цэнтры навуковых даследаванняў і распрацовак у горадзе Мас'яф. У выніку загінулі і атрымалі раненні іранскія і сірыйскія спецыялісты, а таксама ваенныя эксперты з Беларусі і КНДР.

Чытайце таксама: Ізраільскі СМІ: У Сірыі загінулі беларускія вайсковыя спецыялісты

«Катэгарычна абвяргаем гэтую інфармацыю», — заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі Анатоль Глаз.

Прадпрыемства «Белзнешпрамсэрвіс» уваходзіць у структуру Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Беларусі (Дзяржкамваенпрама).

«Пачнем з таго, што «Белзнешпрамсэрвіс» — спецэкспарцёр ваеннай тэхнікі і ракетнымі тэхналогіямі не займаецца. Таксама смею вас запэўніць, што прадстаўнікоў «Белзнешпрамсэрвісу» ў Сірыі няма», — падкрэсліў афіцыйны прадстаўнік Дзяржкамваенпрама Уладзімір Лаўранюк.

І ў МЗС, і ў Дзяржкамваенпраме назвалі публікацыю ізраільскага партала фальсіфікацыяй.

1
LitvinM / Адказаць
15.04.2019 / 16:47
Як у той Масковіі - паціху закапаюць, са сваякоў возьмуць падпіску аб неразгалошваньні і на тым кропка
0
Йа / Адказаць
15.04.2019 / 17:29
Ну, если так, моё пожелание "земля им кОлом" не про них...
14
Михайло / Адказаць
15.04.2019 / 18:20
Я сомневаюсь, что белорусы были в Сирии. Израиль не предоставил доказательств, ни про Хесболлу, ни про присутствие на объекте белорусов. И сколько вообще белорусов погибло, если там были белорусы?
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру