15.04.2019 / 17:34

Расіянін узяў машыну ў сябра, а на мяжы ў ёй знайшлі патроны. Цяпер яму пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі 3

Пагранічнікі ў пункце пропуску «Дамачава» выявілі ў аўтамабілі грамадзяніна Расіі паляўнічыя патроны, паведамляе Дзяржпагранкамітэт Беларусі.

Інцыдэнт адбыўся 13 красавіка. Падчас агляду аўтамабіля Lexus, якім кіраваў 37-гадовы жыхар Маскоўскай вобласці, памежнікі знайшлі 10 паляўнічых патронаў 12-га калібру. Мужчына растлумачыў, што аўтамабіль узяў у знаёмага, а пра патроны нічога не ведаў. Боепрыпасы канфіскавалі для правядзення экспертызы. Цяпер расіяніну пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.

2
Жвір / Адказаць
15.04.2019 / 17:49
Так-так, расейскія машыны трэба абшукваць асабліва пільна,..ды й саміх расейцаў таксама.
1
Матёрый / Адказаць
15.04.2019 / 18:06
Хорошый способ убирать людей. Главно, всё в рамках закона.
7
Максим Дизайнер / Адказаць
15.04.2019 / 18:09
Бедный человек. Не знал про наши казарменные законы.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру