На вуліцы Дзяржынскага ў Гродне вядуцца работы па зносе старых гаражоў, якія ўжо даўно не выконваюць сваёй асноўнай функцыі. Сёння дэмантаж пабудоў ледзь не прывёў да трагедыі — пліты перакрыцця паваліліся на пешаходную дарожку, разбурыўшы каля 15 метраў спецыяльнага навеса для пешаходаў, і праезную частку. На шчасце, група дзяцей, якая чакала свайго транспарту на прыпынку, незадоўга да абвалу пакінула яе, паведамляюць s13.ru і newgrodno.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0