15.04.2019 / 19:03

Жыхары Мінска пратэставалі супраць зносу крыжоў у Курапатах каля Адміністрацыі прэзідэнта 5

Партыя «Народная Грамада», якая ўваходзіць у склад Беларускага Нацыянальнага Кангрэса, выступіла з ініцыятывай аб правядзенні малебну ў абарону Курапатаў 15 красавіка ў 18:00 ля рэзідэнцыі Лукашэнкі.

Аднак ахвочых памаліцца ля адміністрацыі чакаюць аўтазакі.

Вядома пра першыя затрыманні. Сярод затрыманых — Вячаслаў і Марына Касінеравы, а таксама Яўген Афнагель.

На малебен прыйшлі каля 10 чалавек, паведамляе Tut.by.

Фота: Радыё Свабода.

Каля 18.30 сем чалавек сталі ў кола, памаліліся, каб вярнулі крыжы на тое месца, адкуль іх знеслі ў Курапатах, каб закрыўся рэстаран «Паедзем паядзім». Яшчэ тры чалавекі стаялі побач з тымі, хто маліўся. Актывістка Ніна Багінская ўзняла БЧБ-сцяг, на спіне ў яе быў плакат «Свабоду народу».

Каля будынка адміністрацыі таксама прысутнічала шмат міліцыянераў у цывільным, у тым ліку і кіраўніцтва ГУУС Мінгарвыканкама. Праваахоўнікі не ўмешваліся, толькі калі актывісты ўжо сталі разыходзіцца, ім заявілі, што мерапрыемства не санкцыянавана.

У 18.47 усе разышліся.

2
Палкоўнік Зэман / Адказаць
15.04.2019 / 19:11
Праваслауныя атэисты не моляцца. Such is life.
3
Дзядзька / Адказаць
15.04.2019 / 20:15
Мужныя людзі малайцы!
1
Прохожий / Адказаць
15.04.2019 / 22:25
Каб выйшла столькі, як на майдане ў Кіяве  - міліцыянтаў не хапіла б затрымліваць - усіх не затрымаешь!!!!!! Але - гэта мары... На жаль...
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру