15.04.2019 / 19:24

Теперь ясно, что будет на месте разрушенного дома Максима Горецкого 11

Ні памятнага знака, ні іншай згадкі — вось што мы маем пасля разбурэння ў 2012 годзе дома, у якім жыў Максім Гарэцкі. Двухпавярховы будынак, які па праву лічыўся сапраўдным помнікам драўлянага дойлідства, месціўся ля хімічнага корпуса акадэміі ў Горках. На апошнім суботніку гэта месца шчыльна засадзілі маладымі дрэвамі, пішуць horki.info.

На месцы дома, у якім жыў Максім Гарэцкі, будзе гай.

На ўсю Беларусь гэта быў адзіны захаваны да нашага часу дом, у якім жыў Максім Гарэцкі. Мясцовыя чыноўнікі прынялі рашэнне знесці будынак падчас падрыхтоўкі горада да «Дажынак». Супраць гэтага выступілі сваякі пісьменніка і некалькі сотняў мясцовых жыхароў, якія паставілі свае подпісы пад адпаведным зваротам. Міністэрства культуры таксама рэкамендавала мясцовым уладам захаваць дом і зрабіць у ім мемарыяльную кватэру пісьменніка.

Так знішчалі дом Гарэцкага падчас падрыхтоўкі да «Дажынак».

Максім Гарэцкі — класік беларускай літаратуры. Ён нарадзіўся ў Мсціслаўскім раёне. Вучыўся ў Горках, а потым працаваў загадчыкам кафедры ў нашай акадэміі. Пісьменнік стаў ахвярай сталінскіх рэпрэсій і быў расстраляны ў 1938 годзе.

0
Усяслаў / Ответить
15.04.2019 / 19:38
Чыста, Беларусь
0
NavuchencaBK / Ответить
15.04.2019 / 19:46
Вось гэтая даміна была нягодная каб упрыгожыць Дажынкі?
А падпісанты зносу вартыя?
0
Туш / Ответить
15.04.2019 / 19:56
Божа, які шыкоўны дом. Ня дом нават, а палац. Якім трэба быць ёлупнем, каб разбурыць нешта падобнае. Гэта як абліць кіслатой старую класічную карціну, ці пасекчы яе тапаром. Гарастраты 
Показать все комментарии/ 11 /
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера