15.04.2019 / 21:56

Расія збіраецца раздаваць свае пашпарты жыхарам акупаванага Данбаса 14

Крэмль разглядае магчымасць увядзення спрошчанай працэдуры прадастаўлення грамадзянства Расіі ўкраінцам, у якіх ёсць так званыя пашпарты «ДНР» і «ЛНР», паведамляе РБК.

Спрошчаны парадак выдачы пашпартоў Расіі жыхарам акупаваных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей могуць увесці адразу пасля другога тура выбараў прэзідэнта Украіны. Праект адпаведнага ўказа Уладзіміра Пуціна ўжо падрыхтаваны, паведаміла крыніца.

Пад спрошчаным парадкам маецца на ўвазе адмена абавязковых экзаменаў і патрабавання аб пражыванні ў Расіі больш за пяць гадоў.

Крыніца, блізкая да кіраўнікоў «ДНР», паведаміла, што асноўнымі ўмовамі атрымання грамадзянства Расіі будуць наяўнасць так званых пашпартоў «ЛНР» і «ДНР» і здача пашпарта грамадзяніна Украіны.

3
Дед Мороз / Адказаць
15.04.2019 / 22:28
чтобы ж..у ими подтереть или зачем?!
2
Павел Ас / Адказаць
15.04.2019 / 22:30
Пуцін у адказе за тых каго прыручыў. Хай корміць калабрацыяністаў, расейскі бюджэт пацягне :)
8
Валерый / Адказаць
15.04.2019 / 22:34
Шаг за шагом приберут к рукам. Будет как с Крымом. 
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру