pravda.com.

pravda.com.

Украінскі Браварскі міжраённы суд прыняў рашэнне вызваліць народнага дэпутата Надзею Саўчанка і кіраўніка арганізацыі «Афіцэрскі корпус» (займаецца вызваленнем палонных) Уладзіміра Рубана з-пад варты. 

У абоіх — Саўчанка і Рубана — апоўначы 16 красавіка павінна была мінаць мера стрымання. Пракуроры хадайнічалі аб яе падаўжэнні, аднак суд з гэтым не пагадзіўся і пастанавіў вызваліць падазраваных з-пад варты. Саўчанка і Рубан выпусцілі проста ў зале суда.

«Я выходжу з гэтай залы як вольны чалавек. Я вярнула сабе волю і буду змагацца за Украіну», — заявіла затым народны дэпутат. Таксама Саўчанка паабяцала даказаць у судзе сваю невінаватасць.

Пасля вызвалення яна таксама дала каментар журналістам.

«Я вам скажу адно, — адзначыла Саўчанка, — гэта была вельмі дзіўная сітуацыя — пасля двух гадоў турмы ў Расіі атрымаць год турмы ва Украіне».

«Дзіўна» заканадаўцу, па яе словах, таксама было адчуць, як украінцы «хутка зачароўвацца і як хутка расчароўваюцца». «Як можна быць героем Украіны, а на наступны дзень ворагам народа, толькі таму, што ўлада так сказала», — заўважыла Саўчанка, дадаўшы, што «як палітык яна вельмі добра зразумела, што такое прапаганда».

Народны дэпутат была затрыманая 22 сакавіка мінулага года. За некалькі гадзін да гэтага ўкраінскія заканадаўцы ў Вярхоўнай Радзе прагаласавалі за зняцце з яе недатыкальнасці. Кіеўскія ўлады падазравалі Саўчанка ў тым, што разам з Рубанам яна нібыта збіралася падарваць Вярхоўную Раду і зладзіць замах на кіраўнікоў дзяржавы, у тым ліку Пятра Парашэнку.

Генпракурор Украіны Юры Луцэнка ў мінулым годзе сцвярджаў, што ва ўладаў ёсць доказы падобных планаў Саўчанка. Разам з Рубанам, па яго словах, яна рыхтавала «тэрарыстычны пераварот» у Кіеве. Змоўшчыкі, паказваў кіраўнік ведамства, збіраліся абстраляць цэнтр ўкраінскай сталіцы з мінамётаў калібра 120-мм, што павінна было прывесці да шматлікіх ахвяр сярод мірнага насельніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?