16.04.2019 / 05:43

Пажар у Нотр-Дам пагасілі, сабор уратаваны 3

Пажар у саборы Нотр-Дам-дэ-Пары ў Францыі лакалізаваны, а затым патушаны — супрацоўнікам экстраных службаў удалося ўзяць агонь пад кантроль, паведаміў CNN прадстаўнік парыжскай паліцыі. Parisien у сваю чаргу удакладняе, што ў будынку яшчэ ёсць некалькі агмянёў узгарання.

Le Monde

Пры гэтым прадстаўнік пажарных службаў, падпалкоўнік Габрыэль Плюс заявіў Le Figaro і Reuters, што ў цэлым «пажар пагашаны». «[Але] мы працягнем сачыць за рэшткавымі ўзгараннямі і астуджаць канструкцыі, кантралюючы, каб полымя не аднавілася», — дадаў ён.

Астатніх дэталяў аб тым, што адбываецца на месцы здарэння, суразмоўцы выданняў і тэлеканала не прыводзяць.

Як мяркуецца, прычынай пажару маглі стаць работы па рэстаўрацыі будынка, у рамках якіх вакол сабора былі ўзведзены лясы вышынёй 100 метраў. Галоўны архітэктар рэстаўрацыі Філіп Вільнёў заявіў, што рабочых падчас пачатку пажару на пляцоўцы не было.

Пажар у саборы Нотр-Дам пачаўся 15 красавіка каля 18:30 па мінскім часе. Агонь знішчыў дзве траціны даху, шпіль і гадзіннік сабора. Паводле ацэнак экспертаў, рэстаўрацыя будынка можа заняць ад пяці да некалькіх дзясяткаў гадоў. Раней прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон паабяцаў французам, што сабор Парыжскай Божай Маці будзе адноўлены.

NN.by

72
Szcz / Адказаць
16.04.2019 / 07:39
Нотр-Дам сгорел со стыда, потому что современная Франция Макронов, исламских гетто, и гей-парадов не достойна великих святынь. Интересно какую карикатуру нарисуют позорные журналисты Шарли? Макрону хана, уйдет опозореным бесполезным и унылым г..ом как и Оланд.
30
Агрэст / Адказаць
16.04.2019 / 08:53
Szcz, так і есць.Вялікая святыня не вытрымала ўрагану разбэшчанасці і сваімі пакутамі заклікала разбэшчанае грамадства да пакаяння, а не да маршаў ЛГБТ
0
Максим Дизайнер / Адказаць
16.04.2019 / 14:18
Мад. Выдалена.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру