У штабе кандыдата ў прэзідэнты Украіны Уладзіміра Зяленскага заявілі, што Крым «быў, застаецца і будзе часткай Украіны», паведаміў тэлеканал «112 Украіна».

«Размоваў аб размене Крыма на мір на Данбасе быць не можа ні пры якіх абставінах. Гэтак жа, як не можа быць прадметам перамоваў сепаратызацая асобных раёнаў або рэгіёнаў Украіны», — гаворыцца ў паведамленні каманды Зяленскага. Адзначаецца, што Крым павінен вярнуцца ў склад Украіны з кампенсацыяй ад Расіі.

У штабе дадалі, што прадстаўнікам Кіева давядзецца весці перамовы з Масквой, аднак рабіць гэта неабходна пры ўдзеле заходніх партнёраў і не на «акупаваных тэрыторыях».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0