16.04.2019 / 08:50

Галоўную Пулітцэраўскую прэмію ўручылі за крытыку дзеянняў паліцыі падчас стральбы ў школе ў Фларыдзе 1

Лаўрэатам Пулітцэраўскай прэміі ў найбольш прэстыжнай намінацыі «Служэнне грамадству» сталі журналісты выдання South Florida Sun Sentinel. Яны атрымалі ўзнагароду за «выкрыццё памылак школы і праваахоўных органаў» да і пасля страляніны ў школе ў горадзе Паркленд у Фларыдзе.

У намінацыі «Нацыянальны рэпартаж» былі адзначаны журналісты The Wall Street Journal, якія напісалі пра тое, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп плаціў дзвюм жанчынам за маўчанне пра сувязі з ім.

Лаўрэатамі ў намінацыі «Міжнародны рэпартаж» сталі змешчаныя ў М'янме пад арышт журналісты Reuters, якія пісалі пра пераследы народнасці рахінджа ў гэтай краіне, і карэспандэнты Associated Press, што распавялі пра забойствы наркагандляроў без суда ў Філіпінах.

Пулітцэраўская прэмія, якая ўручаецца з 1917 года, з'яўляецца адной з самых прэстыжных узнагарод ЗША ў галіне журналістыкі, літаратуры, музыкі і тэатра.

0
Той самы / Адказаць
16.04.2019 / 10:36
Левізна на маршы. Ці дачакаемся ўручэньня Пулітцэраўскай прэміі за крытыку CNN і падобных СМІ, якія нястомна прадукуюць фэйкі?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру