Radviliškio naujienos

На працягу 10 гадоў жыхароў Шэдувы радавала велікоднае дрэва, якое ўпрыгожвалі жыхары. Гэта абрыкосавае дрэва нават ўвайшло ў літоўскую кнігу рэкордаў. Сёлета свята будзе іншым, бо дрэва, што расло ля дзіцячага сада, спілавалі п'яныя вандалы, піша Delfi.

Пра гэта даведаліся 14 красавіка раніцай, спілаванае дрэва заўважыў вартаўнік. Па слядах вылічылі, што папрацавалі два чалавекі. Яны падпілавалі ствол напалову, а потым павалілі дрэва. «Гэта няшчасце з'яднала грамадства», — сказала дырэктар дзіцячага садка Дайва Сташкунене. Валанцёры ў нядзелю паставілі дрэва на месца, замацавалі яго, каб яно вытрымала велікодныя ўпрыгожванні.

Паліцыя ў той жа дзень выявіла парушальнікаў. Высветлілася, што «папрацавалі» двое дарослых мужчын 34 і 42 гадоў. Вандалы прызналіся ў зробленым і сказалі, што віной усяму алкаголь. Паліцыя склала пратакол аб парушэнні і прызначыла кожнаму штраф у памеры 50 еўра. Акрамя таго, яны павінны пакрыць нанесеную дзіцячаму саду шкоду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0