Здарэнне адбылося вечарам у нядзелю, паведамляе абласная міліцыя.
У аператыўна-дзяжурную службу Наваполацкага ГАУС пазваніла жанчына, яна распавяла, што на вуліцы Камсамольскай крычыць дзяўчына. На месца здарэння былі накіраваныя найбліжэйшыя нарады.
Міліцыянтамі праз 15 хвілін быў затрыманы 39-гадовы жыхар Гомеля. Было ўстаноўлена, што мужчына, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, прыстаў на вуліцы да 19 гадовай дзяўчыны і, зацягнуўшы ў лес, здзейсніў у дачыненні да яе гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару.
Мужчына быў неаднаразова судзімы за хуліганства, нанясенне цялесных пашкоджанняў, у тым ліку цяжкіх.
Заведзена крымінальная справа.