Дзярждума прыняла ў трэцім, канчатковым чытанні закон аб «бяспечным і ўстойлівым функцыянаванні» інтэрнэту на тэрыторыі Расіі.
Закон аб ізаляцыі расійскага сегмента інтэрнэту ўступіць у сілу 1 лістапада 2019 года. Асобныя палажэнні — аб крыптаграфічнай абароне інфармацыі і аб нацыянальнай сістэме даменных імёнаў - пачнуць дзейнічаць з 1 студзеня 2021 года.