16.04.2019 / 11:57

А так можна было? Мінчук прыбудаваў да кватэры пакой проста ў паветры 9

Да «хрушчоўкі» ў цэнтры Мінска прыбудавалі пакой, які выступае за межы дома. Хутчэй за ўсё, пашырана кухня. Як гэта выглядае — у фотаздымках Realt.by.

Фота Паўла Садоўскага, Realt.by

Фота Паўла Садоўскага, Realt.by

Фота Паўла Садоўскага, Realt.by

Самабуд рэалізаваны ў «хрушчоўцы» на вуліцы Гікалы. Мяркуючы па фасадзе, кватэру на трэцім паверсе пашырылі яшчэ да капітальнага рамонту — «шпакоўня» пафарбавана ў тон дома, пад тэрмашубай складана вызначыць яго канструктыў. Цікава, што прыбудова выступае не толькі за межы кватэры, але і балконаў.

Размешчаецца канструкцыя проста над пад'ездам жылога дома. Аб трываласці пабудовы казаць складана, але выглядае не вельмі надзейна.

Ці ўдалося ўзгадніць такую перабудову — вялікае пытанне. Усе фасадныя перабудовы і перапланіроўкі ўнутры кватэры патрабуюць адпаведных дазволаў.

2
Белачупакабра / Адказаць
16.04.2019 / 12:13
Такога шмат у Грузіі і Украіне. Думаў, што у нас лепш працуюць законы, але бачу, шта памыляўся.
36
Свободный / Адказаць
16.04.2019 / 12:25
Ааай а что тут можно нормального прочитать
26
Юзік Крулеўскі / Адказаць
16.04.2019 / 12:26
Ну, з гэтым народцам  ніякіх дэмакратычных пераўтварэнняў ня будзе! Давайце з першага разу ўгадаю -- чый гэта прыхільнік і за каго бяжыць галасаваць датэрмінова. За Лукашэнку! Пазьняковец такога ня зробіць -- галавой адказваю!

Вось нахалеры гэтаму народцу балконы? Усё роўна зашкляць! Гэта ж не Латвія, не Польшча, не Германія... Газон ля дома? Самае месца -- для цяпліцы і дзялак з буракамі! У Глыбокім, напрыклад. Яшчэ дом 5-павярховы не дабудавалі, а ўжо цяпліцы ставяць на газонах!

А да гэтага мужычка прыедзьце праз год -- дабудуе і гараж ўпрытык да кухні! Вось пабачыце!
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру