Рух транспарту на ўчастку аўтадарогі М6 Мінск — Гродна (10,6 — 57,3 км) будзе абмежаваны да 16 чэрвеня з-за рамонтных работ, паведамілі БелТА ў РУП «Мінскаўтадар-Цэнтр».
«З 15 красавіка да 16 чэрвеня будуць праводзіцца работы па бягучым рамонце аўтамабільнай дарогі М6 Мінск — Гродна на 10,6 - 57,3 км, у сувязі з чым на гэтым участку будзе абмежаваны рух транспарту», - гаворыцца ў паведамленні.
Прадпрыемства выбачаецца за прычыненыя нязручнасці.